Напружанні ў амерыканска-кітайскіх адносінах былі яшчэ да эпідэміі. Каранавірус толькі дадаў паліва на полымя. Яшчэ да таго, як крызіс COVID-19 разрадзіўся ў свеце, амерыканска-кітайскія адносіны ўступілі ў перыяд надзвычайнай варожасці ды недаверу.
Росту антаганізму паспрыяў прыход Трампа ў прэзідэнты ды кітайская стратэгія прасоўвання сваіх амбіцый у свеце.
У сваёй стратэгіі нацыянальнай бяспекі 2017 года адміністрацыя Трампа адкрыта заявіла, што канкурэнцыя звышдзяржаў будзе вызначальнай асаблівасцю эпохі, а змаганне з Кітаем ляжыць у аснове глабальнай стратэгіі ЗША.
Усё гэта паказвае на тое, што цяперашні крызіс не палепшыць адносіны паміж ЗША і Кітай, але хутчэй паскараюць канкурэнцыю паміж імі. Пры гэтым эпідэмія абмяжуе патэнцыял ЗША.
Гэта бачна па тым, як амерыканцы губляюць свой уплыў у міжнародных арганізацыяй.
Напрыклад, Сусветная арганізацыя аховы здароўя фінансуецца ў большасці з Амерыкі, а ў першую чаргу бароніць інтарэсы Кітаю. Яскрава гэта паказала эпідэмія. Чаму так дзеецца, пра гэта распавядаў сінолаг Радаславам Пыфэлям.
Слухайце аўдыёфайл
юл